Зламысніка, які захапіў банк у Кіеве, затрымалі
2- 3.08.2020, 15:19
- 19,290
Украінскія сілавікі правялі спецаперацыю ў бізнэс-цэнтры.
Сілавікі затрымалі зламысніка, які пагражаў падарваць аддзяленне банка ў цэнтры Кіева. Пра гэта паведаміў намеснік кіраўніка МУС Антон Герашчанка ў Facebook. Інфармацыю таксама пацвярджаюць у СБУ, піша «УНІАН».
«Тэрарыст захоплены жывым. Выбуху не адбылося. Далей суд і доўгае турэмнае зняволенне», - напісаў Герашчанка ў Facebook.
Са слоў Герашчанкі, цяпер на месцы інцыдэнту працуюць выбухатэхнікі. Пасля пра затрыманне на брыфінгу паведаміў намеснік кіраўніка СБУ Сяргей Пунь. «Аперацыя праведзеная паспяхова. Зламыснік затрыманы», - заявіў ён.
Нагадаем, сёння ў Кіеве невядомы мужчына захапіў памяшканне банка і пагражаў выбуховым рэчывам.