24 красавiка 2024, Серада, 7:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларускія музыкі запісалі песню-заклік да беларусаў

34
Беларускія музыкі запісалі песню-заклік да беларусаў
ФОТА: AP

Песня называецца «Слухай праўду!».

Песню-заклік да ўсіх беларусаў «Слухай праўду!» выканалі Таня Булаўкіна, Ларыса Грыбалёва, Рыгор Лайкоў, Андрэй Маркуц, Віктар Расолька, Алег Хаменка, Яўген Чалышаў.

Сонца прамень дае надзею,
Кроплі дажджу змываюць жах.
Верыш у лёс альбо не верыш —
Марыць павінна кожна людзіна з нас.
Навошта табе жыццё без мары,
Згубленай мэты парваны сцяг,
Нават калі заўсёды хмары,
Трэба смялей шукаць да шчасця шлях.

Прыпеў:

Слухай праўду, браток,
Трэба жыць не знарок,
Усе сумненні трэба ссунуць убок,
Жыццё дае нам урок,
Мара жаданням штуршок,
Кожны мусіць здзейсніць гэты крок.

Нельга губляць у жыцці надзею,
Толькі тады і бог дадасць
І нават мацней трымацца ў веры,
У тое, што можна пераканаць свой жах.
Толькі слабы баіцца змены,
Каб не згубіць свой сціплы дах,
Жах перамен заціснем у нервах
І панясем свой бела-чырвоны сцяг
.

Напісаць каментар 34

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках