25 красавiка 2024, Чацвер, 4:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Выпускнікі факультэта радыёфізікі БДУ звярнуліся да членаў выбарчых камісій

10
Выпускнікі факультэта радыёфізікі БДУ звярнуліся да членаў выбарчых камісій

Выбар ёсць заўсёды.

Выпускнікі факультэта радыёфізікі БДУ розных гадоў падпісалі адкрыты зварот да сябраў выбарчых камісій.

Мы - грамадзяне Рэспублікі Беларусь.

Мы скончылі факультэт радыёфізікі БДУ, хтосьці нядаўна, хтосьці больш за чвэрць стагоддзя таму.

Мы любім Беларусь і паважаем людзей, якія ў ёй жывуць.

Мы жывем у гэтай краіне ці непарыўна з ёй звязаныя і хочам, каб у ёй жылі нашы дзеці, упэўнена гледзячы ў будучыню.

Мы маем права свабодна выбiраць i быць абранымi ў дзяржаўныя органы на аснове ўсеагульнага, роўнага, наўпроставага або ўскоснага выбарчага права пры тайным галасаванні.

Чым мы незадаволеныя

Мы незадаволеныя тым, што нашае законнае права на сумленныя выбары парушаецца.

Мы незадаволеныя тым, што выбарчая кампанія ператварылася ў жорсткую і непрымальную барацьбу з іншадумствам.

Мы незадаволеныя тым, што самыя моцныя альтэрнатыўныя прэтэндэнты на пасаду прэзідэнта знятыя з дыстанцыі на старце.

Мы незадаволеныя тым, што незалежныя кандыдаты не прайшлі ва ўчастковыя выбарчыя камісіі.

Мы незадаволеныя тым, што на ўчасткі абмежаваны доступ назіральнікаў.

Мы незадаволеныя тым, што дэманстрантаў на мірных акцыях пратэсту ці тых, хто проста апынуўся побач з імі, хапаюць на вуліцах, кідаюць у аўтазакі і саджаюць.

Да каго мы звяртаемся

Мы звяртаемся да членаў выбарчых камісій усіх узроўняў.

Чаго мы хочам

Палічыце нашы галасы.

Дапамажыце ўбачыць, колькі напраўду такіх жа незадаволеных, як мы.

Проста палічыце нашы галасы.

Таму што гэта нашы галасы і гэта мы выбіраем прэзідэнта.

Проста сумленна палічыце нашы галасы.

Выбар ёсць заўсёды.

А ў нас павінны быць выбары.

Бо паасобку мы проста людзі, а разам - народ Беларусі.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках