29 сакавiка 2024, Пятніца, 0:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Продаж беларускіх МАЗаў у Расеі асеў на 23%

8
Продаж беларускіх МАЗаў у Расеі асеў на 23%

Найлепшую рэалізацыю сярод замежных вытворцаў утрымлівае Volvo.

Аб'ём расейскага рынка грузавых аўтамабіляў у I-м паўгоддзі скараціўся на 11,4% да ўзроўню аналагічнага перыяду 2019 года, да 31,6 тысяч адзінак, піша office life.

У продажы сярод вытворцаў лідаруе KAMAZ, з доляй рынку 37% новых грузавікоў. За студзень-чэрвень KAMAZ прадаў 11 738 штук грузавікоў (-8,2%). На другім месцы ў рэалізацыі - расейскі GAZ, з аб'ёмам - 3 209 аўтамабіляў (-14,9%).

Найлепшую рэалізацыю сярод замежных вытворцаў утрымлівае Volvo з паказчыкам 2 284 шт (-16,9%).

У ТОП-5 грузавога сегмента таксама ўваходзяць расейскі Ural - 1 765 шт, (+22%) і швэдская Scania - 1 657 шт; (-29,7%). Scania дэманструе самае моцнае рынкавае падзенне.

Менскі аўтазавод трымаецца ў дзясятку лідараў з аб'ёмам продажу - 1 399 (-22,9%).

У чэрвені продаж грузавікоў усіх марак на расейскім рынку склаў 5,2 тысячы адзінак.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках