19 красавiка 2024, Пятніца, 13:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Цёплае летняе надвор'е чакаецца ў Беларусі на гэтым тыдні

1
Цёплае летняе надвор'е чакаецца ў Беларусі на гэтым тыдні

У аўторак, 4 жніўня, цёплае паветра распаўсюдзіцца на ўсю краіну.

Цёплае летняе надвор'е чакаецца ў Беларусі на гэтым тыдні, паведамілі карэспандэнту БелТА ў Рэспубліканскім цэнтры гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

«Мінулыя выходныя выдаліся халаднаватымі: сярэднядзённая тэмпература была на 1-5 градусаў ніжэйшай за кліматычную норму. Але з панядзелка сітуацыя пачала мяняцца. У шматкіламетровай тоўшчы атмасферы пачалі пераважаць паўднёва-заходнія вятры, якія сталі пастаўляць у Беларусь цёплае паветра з Цэнтральнай Еўропы. Ужо сёння ў сярэдзіне дня ў паўднёва-заходніх рэгіёнах краіны паветра прагрэецца да 27-29 градусаў. На гэтым тыдні чакаецца сапраўднае лета», - сказалі ў Белгідрамеце.

У аўторак, 4 жніўня, цёплае паветра распаўсюдзіцца на ўсю Беларусь. Стануць цяплейшымі і ночы. На фоне павышанага атмасфернага ціску ў многіх раёнах будзе без ападкаў, толькі ўдзень у заходняй частцы краіны, якая будзе знаходзіцца пад уплывам малаактыўнага франтальнага падзелу, месцамі пройдуць кароткачасовыя дажджы з навальніцамі. Вецер прагназуецца паўднёвы сярэдні, удзень парывісты. Тэмпература паветра ўначы складзе 11-17 градусаў вышэй за нуль. Удзень будзе 24-29 градусаў цяпла, на паўднёвым захадзе Беларусі - да плюс 30-32.

У сераду і чацвер, 5 і 6 жніўня, на фоне вобласці павышанага атмасфернага ціску атмасферны фронт будзе павольна перамяшчацца з тэрыторыі Польшчы ў паўночна-ўсходнім кірунку. Дажджоў ён прынясе няшмат. У сераду, 5 жніўня, будзе воблачна з прасвятленнямі. Уначы ў паўночна-заходніх, удзень і ў цэнтральных раёнах краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы, у асобных раёнах з навальніцамі. Вецер прагназуецца няўстойлівы слабы з узмацненнем да сярэдняга, пры навальніцах парывісты. Тэмпература паветра ўначы складзе 13-18 градусаў вышэй за нуль. Удзень будзе 21-27 градусаў цяпла, на паўднёвым усходзе - плюс 28-31.

У чацвер, 6 жніўня, чакаецца пераменная воблачнасць. Месцамі ў Беларусі пройдуць кароткія летнія навальнічныя дажджы. У начныя і ранішнія гадзіны ў нізкіх месцах і паблізу вадаёмаў могуць згушчацца непрацяглыя туманы. Вецер прагназуецца паўночна-ўсходні сярэдні, пры навальніцах парывісты. Тэмпература паветра ўначы складзе 11-18 градусаў вышэй за нуль. Удзень будзе 23-29 градусаў цяпла, на поўдні - да плюс 31.

У пятніцу, 7 жніўня, атмасферны ціск вырасце. У асноўным будзе без ападкаў, толькі ўдзень месцамі на поўдні Берасцейскай і Гомельскай абласцей магчымыя кароткачасовыя дажджы. Уначы і раніцай у асобных раёнах чакаецца слабы туман. Тэмпература паветра ўначы складзе 8-14 градусаў вышэй за нуль, месцамі - плюс 15-17. Удзень будзе 22-28 градусаў цяпла, на поўдні - да плюс 29-31.

Паводле папярэдніх прагнозаў сіноптыкаў, у найбліжэйшыя выхадныя на большай частцы тэрыторыі краіны будзе пераважаць па-летняму цёплае надвор'е.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках