28 сакавiка 2024, Чацвер, 17:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Экспэрт: Лукашэнка імкліва страчвае ўладу

14
Экспэрт: Лукашэнка імкліва страчвае ўладу
КАРЫКАТУРА: NV.UA

На мітынгі па ўсёй краіне выходзіць дастатковая для змены рэжыму колькасць людзей.

Лукашэнка імкліва страчвае ўладу. Яго прыслужнікі не могуць сабраць нават маленькі пікет. Пра гэта заявіў «Дни.ру» дацэнт факультэта сусветнай эканомікі і сусветнай палітыкі НДУ ВШЭ Андрэй Суздальцаў.

Мітынг Святланы Ціханоўскай на плошчы Бангалор у Менску стаў самым масавым у Беларусі з 1991 года. У ім узялі ўдзел 63 тысячы чалавек. Менск - двухмільённы горад, і для яго гэта вельмі высокі паказчык. Зараз ідуць мітынгі па ўсёй краіне. На іх стабільна збіраецца блізу 10% насельніцтва.

«Улічваючы, што ў масавых акцыях пратэсту бяруць удзел далёка не ўсе, хто настроены супраць улады, то такога кшталту мітынгі - вельмі моцны ўдар па Лукашэнку», - заявіў экспэрт. Правадыр не верыць, што ад яго адвярнулася большасць насельніцтва. Ён рэагуе на гэта вельмі балюча.

«Цяпер ягоныя прыхільнікі не могуць сабраць нават маленькі пікет у ягоную падтрымку», - прадоўжыў Андрэй Суздальцаў.

У канцы траўня-пачатку чэрвеня апаненты Лукашэнкі пачалі збіраць подпісы. Да іх станавіліся вялізныя чэргі. Дыктатар запатрабаваў іх разагнаць, нацкоўваў на гэтыя чэргі міліцыю. Ён вельмі цяжка прымаў той факт, што людзі падпісваліся супраць яго.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках