20 красавiка 2024, Субота, 12:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Мы бачылі, як ашуканы народ абышоўся з Чаўшэску»

22
«Мы бачылі, як ашуканы народ абышоўся з Чаўшэску»
ФОТА: SVABODA.ORG

За мінулы тыдзень у Беларусі адбыліся дзіўныя падзеі.

Лукашэнка знаходзіцца ва ўмовах жорсткага ціску, якога ніколі раней не адчуваў. За мінулы тыдзень у Беларусі адбыліся дзіўныя падзеі. Мітынг апазіцыі, названы найбуйнейшым з часоў распаду СССР, арышт 33 расейскіх наймітаў, і прызнанне Лукашэнкі ў тым, што вынік здадзенага ім тэсту на наяўнасць віруса (пасля таго як ён на працягу некалькіх месяцаў заніжаў небяспеку эпідэміі каранавіруса) быў дадатным.

Лукашэнка апынуўся ў вельмі складанай сітуацыі, сутыкнуўшыся з актыўна дзейнай апазіцыяй на фоне разлютаваных спрэчак з Расеяй з нагоды эканамічнай інтэграцыі і з Захадам – што да правоў чалавека. Гэта самы небяспечны момант у ягонай кар'еры, піша The Guardian (пераклад - inosmi.ru).

Відавочна, што на наступным тыдні абавязкова адбудуцца пратэсты з патрабаваннем прызнаць вынікі выбараў несапраўднымі. Кандыдатка ад аб'яднанай апазіцыі Святлана Ціханоўскі заявіла журналістам, што далучыцца да іх, калі яны пачнуцца. Яна пагадзілася выставіць сваю кандыдатуру замест свайго мужа Сяргея Ціханоўскага, папулярнага ютубэра, арыштаванага ўладамі. Яе перадвыбарная праграма простая: вызваліць палітвязняў і правесці новы тур галасавання - свабодныя і справядлівыя выбары.

Зняволены ў турму апазіцыйны кандыдат Віктар Бабарыка, які цяпер не мае права балатавацца, перад сваім арыштам сказаў у інтэрв'ю, што грамадскасць абураная, хоць ён спадзяецца, што людзі будуць пазбягаць гвалту. «Мы бачылі, як ашуканы народ расправіўся з Чаўшэску», - сказаў ён, маючы на ўвазе тое, як раптам абарвалася жыццё румынскага дыктатара ў канцы снежня 1989 года.

Паводле колькасці мітынгі апазіцыі дасягаюць небывалых маштабаў. У мітынгу, які прайшоў 19 ліпеня ў Менску, узяло ўдзел блізу 10 тысяч чалавек. А на мітынгу, які адбыўся там жа праз 11 дзён, паводле ацэнак назіральнікаў з праваабарончай арганізацыі "Вясна", сабралася 63 тысячы чалавек (усяго, з улікам тых, хто не заходзіў за агароджы, блізу 70 тысяч - рэд.), і ён стаў самай масавай дэманстрацыяй пасля распаду СССР.

Са слоў лідараў апазіцыі, Лукашэнка пазбавіўся падтрымкі многіх людзей праз свае скептычныя выказванні аб пандэміі каранавіруса і праз тое, што ён проста ўжо не можа кіраваць краінай.

«Гэта ператварылася ў нейкую асаблівую непрыязнасць да яго - кажа Марыя Калеснікава, каардынатарка былога перадвыбарчага штаба Бабарыка, якая цяпер уваходзіць у групу падтрымкі Ціханоўскай. - Яму 65, і ёсць адчуванне, што яму пара на пенсію».

Хоць калісьці Лукашэнка мог не раз звяртацца па падтрымку да Расеі, традыцыйнай хаўрусніцы, цяпер стасункі паміж дзвюма краінамі пагоршыліся.

Асноўнай прычынай супярэчнасцяў з'яўляецца ініцыяваны Расеяй план далейшай інтэграцыі эканомік дзвюх краін. На мінулым тыдні напружанасць у стасунках паміж дзвюма краінамі значна абвастрылася, калі Беларусь затрымала пад Менскам 33 расейскіх наймітаў ПВК.

Масква запатрабавала вяртання затрыманых расейцаў і зрабіла больш жорсткім памежны кантроль паміж дзвюма краінамі.

Напісаць каментар 22

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках