23 красавiка 2024, aўторак, 21:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Libération: У Беларусі адбываецца нябачаная з пачатку 1990-х мабілізацыя народу

8
Libération: У Беларусі адбываецца нябачаная з пачатку 1990-х мабілізацыя народу
ФОТА: GETTY IMAGES

Святлана Ціханоўская - козыр прыхільнікаў перамен у краіне.

У цені соснаў берасцейскага Парку ваяроў-інтэрнацыяналістаў больш як 20 000 чалавек спяваюць, пляскаюць у ладкі і размахваюць бел-чырвонымі сцягамі, сімвалам незалежнай Беларусі. Усе яны сабраліся, каб паслухаць Святлану Ціханоўскую, якая правяла ў нядзелю адзін са сваіх галоўных мітынгаў у гэтым вялікім горадзе на польскай мяжы, піша французскае выданне Libération (пераклад - inosmi.ru).

9 жніўня 37-гадовая маці сям'і, пачаткоўка ў палітыцы, счэпіцца на выбарах з аўтакратам Лукашэнкам, які знаходзіцца ва ўладзе з 1994 года. Такія ж сцэны радасці паўтараюцца дзень за днём, горад за горадам, вось ужо некалькі тыдняў. Нябачаная мабілізацыя для краіны з часоў раскідання СССР у пачатку 1990-х гадоў.

Гэта значыць, маладыя дэманстранты ў прынцыпе не бачылі нічога такоўскага. 25-гадовы Мікіта не ведае іншага прэзідэнта акрамя Лукашэнкі і чакае ад Ціханоўскай «лепшай будучыні для ўсіх беларусаў ва ўсіх абласцях, перш за ўсё, свабоды. Яна хоча найлепшага для ўсіх!» «Думаю, Святлана стане нашым новым прэзідэнтам, - дадае 40-гадовая Алеся. - Я падтрымліваю яе, бо яна - жанчына і прыемны чалавек. І ў мяне ўжо больш няма сіл трываць Лукашэнку».

Пераходны перыяд перад свабоднымі выбарамі

Сама Ціханоўская стала кандыдаткай выпадкова, пасля арышту ейнага мужа. Цяпер яна - самая небяспечная апанентка Лукашэнкі. Пры гэтым у Святланы Ціханоўскай, якая выступае разам з Веранікай Цапкалай (ейнага мужа пазбавілі права ўдзельнічаць) і Марыяй Калеснікавай (былая кіраўніца выбарчага штаба Віктара Бабарыка) няма праграмы.

«Яна кажа на ўсіх мітынгах, што не хоча быць прэзідэнтам, - тлумачыць яе дарадца Антон Раднянкоў. - Мэта - перамагчы Лукашэнку, забяспечыць шасцімесячны пераходны перыяд і арганізаваць свабодныя выбары». Такая пазіцыя дазваляе прыцягнуць ўсе плыні апазіцыі. Акрамя таго, сваю ролю адыгрывае і жаночая каманда: «Лукашэнку ўласціва недаацэньваць жанчын, і КДБ наогул не ведае, што з імі рабіць».

Удар па грамадскім пагадненні

У 2017 годзе Лукашэнка прапанаваў закон для барацьбы з «дармаедамі», згодна з якім беспрацоўныя павінны былі плаціць падатак. Гэтая мера спарадзіла маштабныя дэманстрацыі і стала ўдарам па грамадскім пагадненні з 10 мільёнамі беларусаў. "Медыцына, бясплатная адукацыя, нізкія заробкі, якія не падвышаюцца... За апошнія гады Лукашэнка скасаваў нямала пунктаў грамадскага пагаднення, - адзначае Валерыя Касцюгова. - У такіх умовах цяжка вінаваціць Захад з капіталізмам».

Развіццё новых тэхналогій з распаўсюджваннем інтэрнэту (колькасць карыстальнікаў падвоілася за дзесяць гадоў) дазволіла насельніцтву атрымаць доступ да інфармацыі і арганізавацца. У Telegram мэмы пра Лукашэнку сталі жывой класікай, які трывала заграз у камуністычным мінулым, і сёння яму ўсё часцей кідаюць выклік. Правядзенне апытанняў з'яўляецца дзяржаўным прывілеем, праз гэта ацаніць сапраўдныя рэйтынгі няпроста.

На нядзельным мітынгу ў Берасці ўсмешлівая Святлана Ціханоўская паабяцала беларусам, што можа «ўсё змяніць».

«Упершыню абараняцца павінна не апазіцыя, а Лукашэнка. Наша стратэгія ў тым, каб умацаваць апазіцыю і мабілізаваць грамадскасць», - кажа Антон Раднянкоў.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках