19 красавiка 2024, Пятніца, 10:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украінскі экспэрт: Лукашэнка ў роспачы хавае сам сябе

13
Украінскі экспэрт: Лукашэнка ў роспачы хавае сам сябе
Андрэй Галавачоў

Адлік пайшоў даслоўна на гадзіны.

Такім чынам, да выбараў у Беларусі засталося 6 дзён і ў гэтых выбарах Лукашэнка ўжо не можа перамагчы. Ён яшчэ можа прымусіць ЦВК абвясціць сябе пераможцам, але перамагчы ўжо не можа, бо вусаты таракан ужо ўсім абрыдзеў, піша ў артыкуле на сайце «Главред» украінскі палітычны экспэрт Андрэй Галавачоў.

«Як я ўжо пісаў, фазавы пераход у беларускім грамадстве ўжо адбыўся і ён знаходзіцца ў стане, які ўмоўна называецца «Абы-хто, абы не Лукашэнка».

А гэта азначае, што Лукашэнка назаўжды страціў так званую электаральную легітымнасць. Ягоны час скончыўся. З гэтага часу беларускі дыктатар зможа кіраваць, абапіраючыся толькі выключна на сілу.

Зрабіць гэта без дапамогі Расеі можна, але ненадоўга. Даслоўна на некалькі месяцаў, пасля чаго народ, падаграваны Захадам, змяце ўзурпатара. Акрамя таго, без падтрымкі Расеі Лукашэнку неадкладна здрадзяць сілавікі і вышэйшыя чыноўнікі, бо яны выдатна разумеюць, што дні вусатага таракана палічаныя і стаяць разам з ім па калена ў крыві, чакаючы міжнароднага трыбунала, ніхто не хоча. Адлік пайшоў даслоўна на гадзіны», - перакананы экспэрт.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках