19 красавiка 2024, Пятніца, 21:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ім і не снілася

10
Ім і не снілася
Фота: «Наша Ніва»

Пра маштаб мерапрыемства красамоўна кажа фота, зробленае з вышыні птушынага палёту.

Мала якая зорка шоў-бізнэсу можа пахваліцца такім жа імклівым прома-ўзлётам, як Святлана Ціханоўская, якая за лічаныя тыдні стала знакамітасцю, якая збірае ў прамым сэнсе стадыёны. Нават у невялікіх гарадах на яе перадвыбарчыя мерапрыемствы сцякаюцца тысячы людзей. У Менску ж 30 ліпеня на вялікі агітацыйны мітынг, паводле звестак праваабаронцаў, сабралася блізу 63 тысяч чалавек, піша «БелГазета».

Сукаардынатарка кампаніі грамадзянскага назірання #ControlBY і праваабаронца Наталля Сацункевіч распавяла ў каментары для tut.by, як 30 ліпеня вёўся падлік удзельнікаў мітынгу. Восем чалавек у 13 месцах уваходу з 17.30 да 20.30 лічылі тых, хто прыйшоў (некаторыя толькі на адным ўваходзе, у іншых жа было па два, якія знаходзіліся побач). Кожныя 15 хвілін яны перадавалі звесткі і абнулялі лічыльнік. За тры гадзіны гэтыя восем чалавек налічылі 53 251 чалавек унутры міліцэйскіх агароджаў. Затым а 20.30 яны палічылі тых, хто знаходзіўся за агароджамі. Усяго атрымалася не менш за 62 931 чалавека.

«Мы гаворым, што было не менш за 63 тысячы чалавек, таму што іх мы палічылі дакладна, - патлумачыла Наталля. - Так, частка людзей прайшла без нашага падліку, гэта відавочна, але было не менш за гэтую колькасць. Ініцыятыва #ControlBY для назірання за мірнымі сходамі гэтак жа, як і ўсялякая праваабарончая дзейнасць, з'яўляецца палітычна нейтральнай, і нам няма ніякага сэнсу ні завышаць, ні заніжаць лічбы. А ўлічваючы, што мы працуем з 2012 года, думаю, мы можам крыху разлічваць на нашу рэпутацыю».

У кожным выпадку пра маштаб мерапрыемства красамоўна кажа фота, зробленае з вышыні птушынага палёту. Ці змаглі б сабраць столькі ж народу тыя ўдзельнікі перадвыбарнай гонкі, што самаздаволена называлі сваіх апанентаў «слабакамі»?

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках