22 верасня 2020, aўторак, 21:45
Сім сім, Хартыя 97!
Рубрыкі

Даклад ААН: КНДР магла распрацаваць мініяцюрныя ядзерныя прылады

5
Даклад ААН: КНДР магла распрацаваць мініяцюрныя ядзерныя прылады

Незалежная група экспэртаў падала канфідэнцыйную справаздачу.

КНДР працягвае рэалізацыю сваёй праграмы стварэння ядзернай зброі, і, «хутчэй за ўсё, распрацавала мініяцюрныя ядзерныя прылады для ўстаноўкі на боегалоўкі сваіх балістычных ракет».

Пра гэта гаворыцца ў канфідэнцыйным дакладзе ААН, паведамляе Reuters.

У дакладзе незалежнай групы экспэртаў, гаворыцца, што шэраг неназваных краін думае, што апошнія шэсць ядзерных выпрабаванняў у Паўночнай Карэі, хутчэй за ўсё, дапамаглі КНДР распрацаваць мініяцюрныя ядзерныя прылады.

У дакладзе ААН падкрэсліваецца, што Паўночная Карэя «можа імкнуцца да далейшай мініяцюрызацыі, мэтай якой з'яўляюцца тэхналагічныя ўдасканаленні, такія як пакеты дапамогі для пранікнення, або, магчыма, распрацоўка сістэм, якія могуць несці некалькі боегаловак».

Са звестак аўтараў дакладу, КНДР працягвае сваю ядзерную праграму, у тым ліку вытворчасць узбагачанага ўрану і будаўніцтва экспэрыментальнага легкаводнага рэактара.

Дыктатар Паўночнай Карэі Кім Чэн Ын заявіў на мінулым тыдні, што краіне больш не пагражае вайна, бо ядзерная зброя гарантуе яе бяспеку і будучыню, нягледзячы на замежны ціск і вайсковыя пагрозы.

Паўночная Карэя знаходзіцца пад санкцыямі ААН з 2006 года праз свае праграмы ў галіне ядзернай зброі і балістычных ракет.

Хаця Рада Бяспекі пастаянна ўзмацняе санкцыі, назіральнікі ААН рэгулярна паведамляюць, што КНДР працягвае ўдасканальваць свае праграмы і парушаць санкцыі.