25 красавiка 2024, Чацвер, 13:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Der Spiegel: Лукашэнка здзейсніў тры фатальныя памылкі

31
Der Spiegel: Лукашэнка здзейсніў тры фатальныя памылкі
Фота: AFP

Беларусь прачнулася.

Уражальныя кадры прыходзяць цяпер з Беларусі. Тысячы людзей збіраюцца ў рэгіянальных гарадах і дзесяткі тысяч - у Менску, каб падтрымаць кандыдатку ў прэзідэнты ад апазіцыі Святлану Ціханоўскую і яе дзвюх паплечніц Марыю Калеснікаву і Вераніку Цапкалу. Паводле звестак праваабаронцаў, блізу 70 тысяч чалавек сабраліся ў сталіцы - у мінулыя гады ніколі не было такіх маштабных дэманстрацый, піша журналістка нямецкага выдання Der Spiegel Крысціна Хебэль (пераклад - inosmi.ru).

Перад прэзідэнцкімі выбарамі 9 жніўня ў краіне кажуць пра прарыў: «Беларусь прачнулася». Маецца на ўвазе, што многія праз страх перад непрыемнасцямі доўгія гады ўважалі за лепшае дыстанцыявацца ад палітыкі, а цяпер яны адважыліся выйсці на вуліцу і не хочуць больш маўчаць.

Памылкі Лукашэнкі

Нешта выйшла з-пад кантролю ў сістэме Лукашэнкі. Магчыма, у тым ліку і таму, што ён здзейсніў адразу некалькі памылак.

- Лукашэнка не ўспрыняў усур'ёз змены ў настроях. Пры гэтым гаворка ідзе не толькі пра незадаволенасць бягучым эканамічным крызісам, які толькі пагоршыўся пасля доўгай нафтавай спрэчкі з Расеяй і на фоне зніжэння коштаў нафты.

- Перш за ўсё людзі абураныя стаўленнем Лукашэнкі да пандэміі каранавіруса. Доўгі час ён адмаўляў вірус, казаў пра «псіхоз» вакол яго. На гэтым тыдні ён заявіў, што сам перанёс каранавірус на нагах: гэта павінна азначаць, што не ўсё так дрэнна. Людзі адчуваюць сябе кінутымі сам-насам з пандэміяй. Яны самастойна збіраюць маскі і грошы для медработнікаў. Пры гэтым у Беларусі афіцыйна больш выпадкаў, чым на Украіне, чыё насельніцтва ў чатыры разы перавышае беларускае.

- Лукашэнка недаацаніў жанчын. Ён думаў, што апазіцыя больш не мае для яго небяспекі, пасля таго як ён не дапусціў да выбараў Віктара Бабарыку і Валерыя Цапкалу, а блогер Сяргей Ціханоўскі загадзя быў адпраўлены за краты. Але яго жонка Святлана Ціханоўская зарэгістравалася ў якасці кандыдаткі ад апазіцыі. Што Лукашэнка думае пра жанчын у палітыцы, ён ясна даў зразумець: «Наша грамадства недастаткова спелае, каб галасаваць за жанчыну». Пры гэтым палова беларускіх выбарцаў - жанчыны. А пра Ціханоўскую ён сказаў так: «За жонку ў Беларусі ніхто не прагаласуе». 37-гадовая перакладчыца, з уласных слоў, у апошні час займалася двума дзецьмі і хатняй гаспадаркай.

Але менавіта гэта і стала моцным бокам Ціханоўскай. У перадвыбарнай кампаніі яна - звычайная беларуская жанчына, якая замест мужа надумала ажыццявіць глыбокія змены ў краіне. Але дзяцей яна забрала за мяжу.

У сацыяльных сетках яе ўжо малююць Жаннай д'Арк. Яна патрабуе свабоды для мужа і іншых палітычных вязняў. «Я не хачу ўлады, я хачу справядлівасці».

Ціханоўская мае намер абмежаваць тэрмін прэзідэнцкіх паўнамоцтваў шляхам рэферэндуму, каб потым правесці сумленныя прэзідэнцкія выбары. Яна змагаецца не адна, а ў адной камандзе з Веранікай Цапкалай, жонкай уцекача ў Маскву кандыдата Валерыя Цапкалы, і Марыяй Калеснікавай з каманды Бабарыкі, які таксама сядзіць у турме. Сімвалы жанчын - кулак, сэрца і V як сімвал перамогі - зараз можна ўбачыць усюды.

Лукашэнка пакуль мала што можа супрацьпаставіць гэтай эмацыйнай перадвыбарнай кампаніі.

- Пазней Лукашэнка загадаў затрымаць 33 расейскіх «байцоў», 14 з якіх, са звестак СМІ, з'яўляюцца чальцамі расейскай ПВК «Вагнер». Яны нібыта ехалі трансферам ў афрыканскую краіну. Агулам, са звестак беларускага кіраўніцтва, у краіну прыехалі блізу 200 наймітаў з мэтай «дэстабілізаваць» сітуацыю ў краіне падчас перадвыбарчай кампаніі.

Але людзі думаюць, што гэта проста чарговы маштабны спектакль.

Напісаць каментар 31

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках