22 верасня 2020, aўторак, 20:06
Сім сім, Хартыя 97!
Рубрыкі

У кіраўніка адміністрацыі прэзідэнта Бразіліі выявілі каранавірус

У кіраўніка адміністрацыі прэзідэнта Бразіліі выявілі каранавірус
ЖАІР БАЛСАНАРУ
ФОТА: REUTERS/ADRIANO MACHADO

Гэта ўжо восьмы высокапастаўлены бразільскі чыноўнік, які заразіўся СOVID-19.

У кіраўніка адміністрацыі прэзідэнта Бразіліі Вальтэра Брага Нета выявілі каранавірус.

Пра гэта паведамілі ў ягоным офісе, піша «Новое время».

Брага Нета адчувае сябе добра і не мае ніякіх сімптомаў.

Пакуль ён застанецца ў ізаляцыі і будзе працаваць выдалена.

Гэта ўжо восьмы высокапастаўлены чыноўнік у Бразіліі, які заразіўся каранавірусам.

Інфекцыю таксама выявілі ў прэзідэнта краіны Жаіра Балсанару, ён заразіўся каранавірусам у пачатку ліпеня. Ён здаў чатыры тэсты, і апошні 25 ліпеня паказаў адмоўны вынік.

Падчас хваробы ён знаходзіўся ў сваёй афіцыйнай рэзідэнцыі ў Бразіліа, карміў страусаў і скардзіўся, што сядзець пад замком «жудасна».

Раней прэзідэнт Бразіліі называў каранавірус «невялікім грыпам», крытыкаваў СМІ за распаўсюд страхаў і пратэставаў супраць карантыну.