19 красавiка 2024, Пятніца, 6:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Міліцыянт: Большасць пойдзе за народ

32
Міліцыянт: Большасць пойдзе за народ
Фота: «Наша Ніва»

Тых, хто падтрымлівае перамены, больш, чым вы думаеце.

Telegram-каналу «Баста!» напісаў супрацоўнік міліцыі, які абураны апошняй прамовай кіраўніка МУС Юрыя Караева.

«Глядзеў прамову Караева. Я, калі шчыра, быў іншай думкі да апошняга пра яго. Ён здраднік уласнаму народу. Я працую ў міліцыі, - піша ён. - Я хачу, каб ён ведаў, што ў гэтае трызненне значная частка супрацоўнікаў не верыць. Большасць пойдзе за народ. Супраць пойдуць толькі тыя, хто за пасады трасецца. Калі асмеліцца чапаць народ, то мы вам дамо бой. Нас больш, чым вы думаеце. Чамадан, вакзал, ААЭ. І тое, што вы ва ўсіх аддзелах спрабуеце супрацоўнікаў пераканаць і збіраеце тэрміновыя нарады, ужо не дапаможа. Ніхто на гэта не павядзецца. Вы проста блазны ў пагонах.

Я ж быў у Берасці на мітынгу і бачыў усіх людзей. Звычайныя людзі ўсіх узроставых катэгорый, якія стаміліся ад гэтага беззаконня і галечы. І ён хоча, каб звычайныя сяржанты, прапаршчыкі і афіцэры пайшлі супраць гэтых безабаронных людзей. Вядома, кабінетныя пацукі у кабінеце прахалоджвацца будуць. А на брудную працу малодшы склад адправяць. Сяржанты, афіцэры і прапаршчыкі, не дазваляйце ім прамываць вам мозг і быць іх марыянеткамі. Не ідзіце на злачынства. Бо там будуць вашыя сябры, знаёмыя, магчыма сваякі, і няўжо вы пойдзеце супраць іх? Падумайце сто разоў перад тым, як гэта зрабіць, чынушы і генералы ўцякуць, а вы застаняцеся і будзеце за гэта адказваць.

І яшчэ хацеў папрасіць людзей, каб выходзілі ўсе. Без выключэння. Супрацоўнікі павінны ўбачыць, што народ іх падтрымае».

Сцягвайце і ўсталёўвайце мэсэнджар Telegram на свой смартфон або кампутар, падпісвайцеся (кнопка «Далучыцца») на канал «Баста» і стварайце гісторыю свабоднай Беларусі..

Напісаць каментар 32

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках