25 красавiка 2024, Чацвер, 15:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расейскія памежнікі сталі выдаваць мікрапрапускі сваім грамадзянам для ўезду ў Беларусь

22
Расейскія памежнікі сталі выдаваць мікрапрапускі сваім грамадзянам для ўезду ў Беларусь
ФОТА: TUT.BY

Фотафакт.

На расейска-беларускай мяжы расейскія памежнікі сталі выдаваць грамадзянам сваёй дзяржавы, якія выязджаюць у Беларусь, свайго кшталту мікрапропускі. Пра гэта tut.by расказаў адзін з расейскіх журналістаў, якія прыехалі ў нашу краіну.

Як распавёў расейскі журналіст, які апынуўся ў нашай краіне праз прафесійную патрэбу, цяпер расеец можа выехаць у Беларусь, калі накіроўваецца на вучобу, працу, лячэнне альбо наведвае сваякоў. Пры гэтым, паводле ягоных слоў, пасажыры ягонага аўтобуса былі вымушаныя ўночы блізу 2-3 гадзін прастаяць на вуліцы ў чаканні праверкі, бо адначасова прыехала некалькі транспартных сродкаў.

- Але толькі расейцы стаяць, беларусы спяць у аўтобусах. Я, уласна, ехаў на працу, у мяне былі пацверджанні, акрэдытацыя - без праблем пусцілі. Далі вось гэтую паперку, але для яе ты павінен 2-3 гадзіны пастаяць. У прынцыпе, з аўтобуса ў нас ссаджвалі людзей: адзін хлопец даводзіў, што ён едзе ў Варшаву, паказваў дазвол на жыхарства, але нашы [расейскія памежнікі] сказалі, што аўтобус едзе ў Менск, а не ў Варшаву, і яго ссадзілі, - распавёў расеец.

Пра тое, ці трэба захаваць гэты мікрапропуск, расейскія памежнікі нічога не паведамілі, як і пра тое, ці звязана гэта з выбарамі ў Беларусі ці робіцца ў рамках якіх-небудзь карантынных захадаў.

- Фактычна, ты ў вагончыку афармляеш, а потым ужо на дарозе яго правяраюць іншыя памежнікі. Але ў нас не праверылі чамусьці. Можа, яны неяк выбарачна правяраюць. Нам сказалі, што тут у вагончыку мы проста пацвярджаем сваё права, а ў аўтобусе да нас зойдуць памежнікі, іх калегі, і правераць наяўнасць гэтай паперкі ў расейцаў.

Каментар сітуацыі ў Дзяржаўным памежным камітэце Беларусі tut.by пакуль атрымаць не ўдалося, як і ў Памежнай службе ФСБ Расеі.

Напісаць каментар 22

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках