28 сакавiка 2024, Чацвер, 22:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У ЗША рыхтуюць пакет дапамогі амерыканцам у сувязі з COVID-19

У ЗША рыхтуюць пакет дапамогі амерыканцам у сувязі з COVID-19
ФОТА: REUTERS/MIKE SEGAR

Дыскусіі ўключаюць пытанне аб працягу дадатковых федэральных выплат з прычыны беспрацоўя.

Супрацоўнікі Белага дома і вядучыя дэмакраты ў Кангрэсе плануюць зноў сустрэцца ў аўторак, пасля таго як абодва бакі паведамілі аб некаторым прагрэсе ў спробах дасягнуць пагаднення аб новым пакеце дапамогі ў сувязі з каранавірусам, паведамляе «Голас Амерыкі».

Спікерка Палаты прадстаўнікоў Нэнсі Пэласі паведаміла ў панядзелак, што супрацоўнікі апарата правядуць нараду ўночы, а яна і лідэр дэмакратаў у Сенаце Чак Шумер у аўторак правядуць яшчэ адзін раўнд перамоваў з міністрам фінансаў Стывенам Мнучынам і кіраўніком апарата Белага дома Маркам Мідоўзам.

«Мы ідзем па гэтым шляху, - заявіла Пэласі журналістам пасля двух гадзін перамоў у панядзелак. - У нас па-ранейшаму ёсць супяржчнасці. Мы спрабуем дасягнуць больш дакладнага разумення нашых патрэб».

Бакі па-ранейшаму разыходзяцца ў пытанні аб агульнай суме дапамогі ў сувязі з каранавірусам: дэмакраты прапануюць выдаткаваць на гэта 3 трыльёны даляраў, а рэспубліканцы хочуць абмежаваць выдаткі адным трыльёнам.

Сярод пытанняў, якія абмяркоўваюцца - новыя выплаты-стымулы, абарона арандатараў ад высялення, дапамога Паштовай службе і сітуацыя з дадатковымі федэральнымі выплатамі з прычыны беспрацоўя сумай 600 даляраў на тыдзень, якія спыніліся на мінулым тыдні.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках