25 красавiка 2024, Чацвер, 23:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

The NYT: Трамп імкнецца атрымаць вакцыну ад каранавіруса да выбараў прэзідэнта ЗША

6
The NYT: Трамп імкнецца атрымаць вакцыну ад каранавіруса да выбараў прэзідэнта ЗША
ФОТА: REUTERS

Гэта мусіць павялічыць ягоныя шанцы на перамогу.

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп імкнецца, каб вакцына ад каранавіруса была распрацаваная да выбараў прэзідэнта ў лістападзе гэтага года. Экспэрты асцерагаюцца, што Белы дом будзе прыспешваць навукоўцаў, каб тыя скарацілі тэрміны праверкі вакцыны і далі згоду на вакцынацыю грамадзян краіны да 3 лістапада. Пра гэта 2 жніўня напісала выданне The New York Times пасля інтэрв'ю з амерыканскімі навукоўцамі, прадстаўнікамі адміністрацыі і незалежнымі экспэртамі, піша «Гордон».

У красавіку ў перыяд строгага карантыну ў ЗША міністэрства аховы здароўя і сацыяльных службаў падрыхтавала для адміністрацыі Трампа прэзентацыю праграмы, у якой сцвярджалася, што найлепшы спосаб узяць сітуацыю з распаўсюджваннем віруса пад кантроль - распрацаваць вакцыну супраць COVID-19.

Паводле звестак выдання, у прэзентацыі гаварылася, што шырокі доступ да вакцыны павінен адбыцца ўжо ў кастрычніку гэтага года. Пазней тэрміны былі перанесеныя да канца года.

Чым даўжэй тэстуецца вакцына перад выпускам, тым большая імавернасць, што яна будзе бяспечнай і эфектыўнай. Аднак экспэрты мяркуюць, што Белы дом будзе ціснуць на кантрольныя органы ЗША, каб пэўная колькасць вакцыны з'явілася да выбараў 3 лістапада.

Гэта звязанае з імкненнем прэзідэнта Трампа спыніць распаўсюджванне каранавіруса перад выбарамі прэзідэнта, чым павялічыць свае шанцы на перамогу, піша выданне.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках