20 красавiка 2024, Субота, 18:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Байдэн апярэджвае Трампа ў Тэхасе і Вісконсіне

3
Байдэн апярэджвае Трампа ў Тэхасе і Вісконсіне
ДЖО БАЙДЭН
ФОТА: BLOOMBERG

Шанцы кандыдата ад дэмакратаў павялічваюцца.

За тры месяцы да выбараў прэзідэнта ЗША ў Тэхасе і Вісконсіне кандыдат ад Дэмакратычнай партыі Джо Байдэн апярэджвае рэспубліканца Дональда Трампа, які змагаецца за перавыбранне на другі тэрмін. Але розніца ў апытаннях розная, піша «Зеркало недели».

Новае апытанне Morning Consult у Тэхасе паказала, што Байдэн лідаруе ў межах статыстычнай хібнасці - 47% супраць 46%.

У Віскансіне ў Байдэна справы ідуць лепш. Новае апытанне ад дэмакратычнай Global Strategy Group у Вісконсіне паказвае, што Байдэн лідаруе на 9 адсоткаў - 51% супраць 42%.

Прагноз часопіса The Economist дае Байдэну 91% шанцаў на перамогу ў калегіі выбарнікаў і больш за 99% на перамогу ва ўсеагульным галасаванні. Звесткі апытанняў паказваюць упэўненую перавагу Байдэна над Трампам.

Аналіз звестак апытанняў, эканомікі і дэмаграфічных паказчыкаў для прагназавання выбараў у ЗША ў 2020 годзе паказвае, што Байдэн можа набраць 347 галасоў выбарнікаў. Гэта на 16 больш, чым у пачатку лета.

Для перамогі на выбарах прэзідэнта кандыдату неабходна набраць 270 галасоў з 538. І шанцы Байдэна толькі павялічваюцца. Трампу прагназуюць 191 голас калегіі. І крывая прэзідэнта ідзе ўніз.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках