19 красавiка 2024, Пятніца, 1:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка сам сябе перагуляў і знішчыў

25
Лукашэнка сам сябе перагуляў і знішчыў
ФОТА: GETTY IMAGES

Дзед вельмі моцна напалоханы.

«Малайчына трохпрацэнтны! Як сказаў бы адзін цікавы расейскі гісторык: «Сам сябе перагуляў і знішчыў»! - піша чытач Telegram-канала «Баста!». - Выдатны быў выступ! Цяпер увесь свет убачыў, што ва ўладзе ўжо не проста неадэкватны калгасны самадур, а сколатая прэпаратамі лядашчая лялька з васковай скурай і перапалоханымі вачаняткамі, якая абліваецца потам. Дзед моцна хворы ўжо не толькі псіхічна, але і фізічна. І вельмі моцна напалоханы.

Але ягонае асяроддзе выставіла яго ў такім стане на ўсеагульны агляд быццам знарок.

Цяпер ужо справа не ў тым, які ён там прэзідэнт, а ў тым, што ён проста не можа далей быць прэзідэнтам. Ён нават фізічна на гэта ўжо не здатны.

Цяпер нават паджылыя пенсіянеры, якія па звычцы маглі б за яго галасаваць, задумаюцца, а ці патрэбна на чале краіны гэтая лядашчая пародыя на прэзідэнта? Выбраць, а потым і далей усёй краінай яму на лекі працаваць!? Асабіста я супраць! А вы?»

Сцягвайце і ўсталёўвайце мэсэнджар Telegram на свой смартфон або кампутар, падпісвайцеся (кнопка «Далучыцца») на канал «Баста» і стварайце гісторыю свабоднай Беларусі..

Напісаць каментар 25

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках