25 красавiка 2024, Чацвер, 20:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У сераду ў Беларусі чакаецца да +32 градусаў

1
У сераду ў Беларусі чакаецца да +32 градусаў

Удзень месцамі ў краіне пройдуць кароткачасовыя дажджы.

Аранжавы ўзровень небяспекі абвешчаны на паўднёвым усходзе Беларусі 5 жніўня праз спякоту, паведамілі БелТА ў Рэспубліканскім цэнтры гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

У сераду будзе воблачна з прасвятленнямі. Уначы і раніцай на паўночным захадзе, удзень месцамі ў краіне пройдуць кароткачасовыя дажджы. У асобных раёнах чакаюцца навальніцы. Уначы і раніцай месцамі магчымы слабы туман. Вецер прагназуецца паўднёвы з пераходам на паўночны 4-9 м/с, пры навальніцах з парывамі да 14 м/с.

Тэмпература паветра ўначы складзе 12-18 градусаў вышэй за нуль. Удзень будзе ад 22 на паўночным захадзе да 32 градусаў на паўднёвым усходзе.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках