22 верасня 2020, aўторак, 21:22
Сім сім, Хартыя 97!
Рубрыкі

Кіраўнік Ford пакідае кампанію

Кіраўнік Ford пакідае кампанію
ФОТА: BLOOMBERG.COM

Пасля абвяшчэння аб змене кіраўніцтва акцыі кампаніі падаражэлі.

Прэзідэнт і выканаўчы дырэктар карпарацыі Ford Motor Джым Хэкет вызваліць пасаду з 1 кастрычніка. Пра гэта гаворыцца ў заяве карпарацыі, апублікаванай у аўторак, 4 жніўня, паведамляе korrespondent.net.

Новым кіраўніком Ford прызначаны яе аперацыйны дырэктар Джым Фарлі. Пры гэтым Хэкет да сакавіка 2021 года будзе перадаваць справы Фарлі на пасадзе спецыяльнага дарадцы і толькі потым сыдзе з кампаніі.

Хэкет кіраваў Ford з траўня 2017 года. Пасля абвяшчэння пра змену кіраўніцтва Ford акцыі кампаніі на фондавых таргах у ЗША падаражэлі прыкладна на 2,47%, да $6,89.

Як паведамлялася, афіцыйны сайт кампаніі Ford перастаў працаваць праз велізарную колькасць запытаў. Карыстальнікі абрынулі інтэрнэт-старонку аўтаканцэрна пасля таго, як адкрылася браніраванне на пазадарожнікі Bronco.