25 красавiка 2024, Чацвер, 12:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Нямеччыне ўпершыню выпрабавалі таксі

7
У Нямеччыне ўпершыню выпрабавалі таксі
ФОТА: RADIOKP.RU

Вытворцы сцвярджаюць, што зусім хутка паветранае таксі стане часткай звычайнага жыцця.

Вытворцы самалётаў ва ўсім свеце спаборнічаюць у тым, хто хутчэй выпусціць на рынак транспартны сродак з «электрычным вертыкальным узлётам і пасадкай». Менавіта такая мадэль ад кампаніі Airbus хутка можа стаць зусім звычайнай з'явай у нашым небе, паведамляе radiokp.ru.

Вынаходніцтва называецца CityAirbus: такія таксі працуюць на электрычнасці, а таксама кіруюцца дыстанцыйна.

Таксі, якія лётаюць, чымсьці падобныя на наземныя: яны таксама могуць перавозіць да чатырох пасажыраў у салоне. А вось хуткасць перамяшчэння па-сапраўднаму ўражвае - гелікаптэр разганяецца да 120 кіламетраў у гадзіну на адлегласць да 100 кіламетраў.

Стваральнікі спадзяюцца, што ў хуткай будучыні CityAirbus будуць вазіць людзей у гарадах, дазваляючы ім абмінуць заторы. Пры гэтым кіроўца для перамяшчэння не патрабуецца - машынай кіруе некалькі дыспетчараў дыстанцыйна.

CityAirbus абсталяваны чатырма сілавымі ўстаноўкамі з двума рухавікамі і двума шрубамі кожны, а салон спраектаваны для чатырох пасажыраў. І яшчэ адна перавага - яны практычна бясшумныя.

Свой першы палёт машыны здзейснілі ў Нямеччыне ў снежні 2019 года, паспяхова прайшоўшы выпрабаванне. Праўда, калі іх увядуць ў шырокую эксплуатацыю, пакуль невядома, паведамляе выданне Time Out.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках