23 красавiка 2024, aўторак, 9:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Мы крочым да волі»: Vinsent выдае новую песню і заклікае да салідарнасці

2
«Мы крочым да волі»: Vinsent выдае новую песню і заклікае да салідарнасці

Песня стала рэакцыяй на падзеі апошніх тыдняў у Беларусі.

Беларускі музыка Vinsent у дуэце з Сашай Захарык выдаў новую песню "Не пакіну", паведамiлi музыкi сайту Сharter97.org

Як тлумачыць музыка, песня стала ягонай своеасаблівай рэакцыяй на падзеі апошніх тыдняў у Беларусі:

- Мы пражываем вельмі важны гістарычны момант. Я хачу падтрымаць усіх людзей добрай волі. Мне здаецца, зараз як ніколі важная салідарнасць, узаемадапамога сваім блізкім і ўсім, хто трапіў у складаную сітуацыю. Мы павінныя быць салідарнымі, быць разам і толькі так мы зможам змяніць сітуацыю. Галоўнае, не пакідайма сваіх людзей, яны павінны адчуваць нашую падтрымку ў любой сітуацыі.

Саша Захарык дадае, што асабліва балюча, у нейкім сэнсе, па-жаночаму перажывае апошнія падзеі ў краіне;

- Мяне моцна натхняюць беларускія жанчыны, як яны паводзяць сябе ў гэтай драматычнай сітуацыі. Яны моцныя, не здаюцца, да апошняга змагаюцца за свае сем’і і за сваіх каханых".

Прэм’ера песні адбылася на Youtube. Неўзабаве рэліз з’явіцца на ўсіх лічбавых пляцоўках.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках