28 сакавiка 2024, Чацвер, 21:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расейскі актор Яфрэмаў адмовіўся прызнаваць віну ў смяротным ДТЗ

42
Расейскі актор Яфрэмаў адмовіўся прызнаваць віну ў смяротным ДТЗ
МІХАІЛ ЯФРЭМАЎ У СУДЗЕ
ФОТА: SCANPIX/EPA

Абарона просіць суд «дапамагчы ім успомніць усе падзеі».

Расейскі актор Міхаіл Яфрэмаў адмовіўся прызнаваць віну ў смяротным ДТЗ у цэнтры Масквы.

Пра гэта ён сказаў на пасяджэнні суда, піша ТАСС.

«Як жа я магу прызнаць сябе вінаватым, калі я нічога не памятаю», - сказаў ён.

Адвакат актора Эльман Пашаеў заявіў, што абарона просіць суд дапамагчы ім ўспомніць усе падзеі.

«Мы нават просім суд дапамагчы нам. Можа, Яфрэмаў падчас пасяджэння ўспомніць усе падзеі той ночы», - дадаў праваабаронца.

Раней адвакат Яфрэмава заяўляў, што актор спачатку прызнаваў сваю віну, але затым адмовіўся.

Увечары 8 чэрвеня вядомы расейскі актор Міхаіл Яфрэмаў трапіў у ДТЗ у цэнтры Масквы.

Актор на вялікай хуткасці выехаў на сустрэчную паласу, праехаў падвойную суцэльную і рэзнуўся ў грузавы аўтамабіль. Экспэртыза паказала, што Яфрэмаў ўжываў алкаголь.

Кіроўца другога аўтамабіля быў шпіталізаваны з сур'ёзнымі траўмамі. Ад атрыманых ран ён памёр у шпіталі.

Напісаць каментар 42

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках