24 красавiка 2024, Серада, 21:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Давераная асоба Святланы Ціханоўскай: Наша перамога ўжо блізка, я яе бачу!

3
Давераная асоба Святланы Ціханоўскай: Наша перамога ўжо блізка, я яе бачу!
АЛЕНА РАДЗЬКОВА
ФОТА: «НАША НІВА»

Беларусы гатовыя да пераменаў.

Алена Радзькова - з таго пакалення моладзі, якое вырасла за Лукашэнкам. І пачатак яе біяграфіі быццам бы гарантаваў спакойнае дарослае жыццё пры добрым заробку: яна былая спартоўка-лыжніца, скончыла Наваполацкую школу алімпійскага рэзерву, потым Беларускі дзяржаўны аграрны тэхнічны ўніверсітэт у спецыяльнасці «эканаміст», паведамляе «Радыё Рацыя».

Але яшчэ ў юнацтве ёй стала зразумела, што Беларуссю кіруе не той чалавек. «Яшчэ гадоў у 15 я паглядзела фільмы Юрыя Хашчавацкага «Звычайны прэзідэнт» і пра Плошчу-2006. Тады мне стала зразумела, што Лукашэнка - не той чалавек, які павінен кіраваць нашай краінай. Але што ты можаш зрабіць, калі табе 15 гадоў? Калі мне было 19, і я вучылася ва ўніверсітэце, пайшла на Плошчу-2010. Спачатку пайшла, бо мне было проста цікава. А потым разам з усімі пайшла да канца, і было крыўдна, што ўсё так скончылася. І я 10 гадоў чакала сённяшняга дня, пакуль напраўду з'явілася магчымасць нешта змяніць», - распавяла Алена Радзькова.

Цяпер Алена Радзькова - давераная асоба Святланы Ціханоўскай. За апошнія два месяцы ў яе жыцці адбылося шмат падзей: яна брала ўдзел у стрымах Сяргея Ціханоўскага. Дзяўчына верыць, што ў яе жыцці ўсё наладзіцца - але пасля адстаўкі Лукашэнкі.

«Гэтую веру мне даюць людзі. Мы шмат ездзілі па розных рэгіёнах, размаўлялі з людзьмі. Яны ўсё разумеюць і ведаюць: і пра белыя стужкі, і пра платформу «Голас». Я бачу, што людзі гатовыя да пераменаў, яны іх чакаюць. І я чакаю, веру ў нашу перамогу. Яна ўжо блізка, я ўжо яе бачу!», - кажа Алена Радзькова.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках