24 красавiка 2024, Серада, 1:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Кожны раз, калі мы выходзім на вуліцы, таракану становіцца дрэнна»

«Кожны раз, калі мы выходзім на вуліцы, таракану становіцца дрэнна»
ФОТА: «НАША НІВА»

Чым нас будзе больш, тым хутчэй мы пераможам.

«Беларусы выходзяць на мірныя пратэсты і мітынгі ўжо даволі працяглы час, некалькі месяцаў. Мы навучыліся галоўным рэчам - самаарганізацыі і самаабароне, і ўсё дзякуючы аб'яднанню нас, як грамадства! - піша чытач Telegram-канала «Баста!». - Мы не хочам больш цярпець знявагу і прыгнёт з боку тараканавай арды, і мы не будзем трываць, нас шмат, мы моцныя і ўпэўненыя ў сабе.

Кожны раз, калі мы выходзім на вуліцы, легальна ці не, то таракану становіцца дрэнна, а нам наадварот, усё таму, што ён сілкаваўся нашым страхам, а цяпер яму сілкавацца ўжо няма чым.

6-га жніўня ў Менску будзе вялікі пікет Светы Ціханоўскай, гэта будзе самы вялікі пікет за ўсю гісторыю Беларусі, нас будзе вельмі шмат, дзясяткі тысяч, а можа і больш, і мы чарговым разам пакажам, хто мы і што мы можам! Затым будзе дзень Х - 9 жніўня, калі таракан уцячэ.

Чым нас больш, тым хутчэй мы пераможам, усе разам!»

Сцягвайце і ўсталёўвайце мэсэнджар Telegram на свой смартфон або кампутар, падпісвайцеся (кнопка «Далучыцца») на канал «Баста» і стварайце гісторыю свабоднай Беларусі..

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках