Байдэнаўскі шорт-ліст прэтэндэнтаў у віцэ-прэзідэнты ЗША скараціўся да двух прозвішчаў
3- 5.08.2020, 17:54
- 15,909
У выпадку перамогі дэмакрата, адзін з двух стане другой асобай у краіне.
Давераная асоба патэнцыйнага кандыдата ў прэзідэнты ЗША ад Дэмакратычнай партыі Джо Байдэна мяркуе, што ягоны выбар на прэтэндэнта на пасаду віцэ-прэзідэнта павузіўся да сенатараў Камалы Харыс і Сьюзан Райс, піша «Зеркало недели» са спасылкай на выданне Axios.
Суразмоўца выдання сказаў, што ў кампаніі Байдэна будуць здзіўленыя, калі ён абярэ кагосьці іншага. Аднак толькі Байдэн ведае напэўна, і чым больш ведаюць інсайдэры, тым менш яны распавядаюць журналістам, мяркуюць у кампаніі.
Нагадаем, што Байдэн паабяцаў выбраць жанчыну ў напарнікі па выбарах, якая зможа стаць віцэ-прэзідэнтам у выпадку ягонай перамогі. Элізабэт Уорэн, Грэтхен Уітмер, і нават Мішэль Абама ў спісе тых, каго Байдэн мог бы выбраць сваім напарнікам у ролі патэнцыйнага віцэ-прэзідэнта ЗША. Аднак амерыканскія медыі раней пісалі, што Мішэль Абама не хоча быць віцэ-прэзідэнтам ЗША.