18 красавiка 2024, Чацвер, 12:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Зяленскі змяніў кіраўніка вайсковай разведкі

Зяленскі змяніў кіраўніка вайсковай разведкі

Васіль Бурба адпраўлены ў адстаўку.

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі змяніў кіраўніка Галоўнага ўпраўлення разведкі (ГУР) Міністэрства абароны Украіны. Замест Васіля Бурбы кіраваць вайсковай выведкай краіны будзе Кірыл Буданаў, паведамляе zn.ua.

«Прызначыць Буданава Кірыла Аляксеевіча начальнікам Галоўнага ўпраўлення разведкі Міністэрства абароны Украіны», - гаворыцца ва ўказе №308/2020 на сайце кіраўніка дзяржавы.

«Звольніць Бурба Васіля Васільевіча з пасады начальніка Галоўнага ўпраўлення разведкі Міністэрства абароны Украіны», - гаворыцца ва ўказе №307/2020.

Калегі Буданава характарызуюць яго як прафесійнага вайскоўца, дакладнага і адданага Украіне чалавека, які не цікавіцца камерцыяй. Але Офіс прэзідэнта Украіны бянтэжыць адсутнасць у Буданава кіраўніцкага досведу.

Кірыл Буданаў кіраваў аперацыяй, якою ГУР Міністэрства абароны праводзіла ў Крыме. Інфармацыя аб аперацыі стала вядомая Расеі, якая скарысталася падкантрольнай «ДНР» для яе апублікавання. Інфармацыя са звесткамі выведнікаў з'явілася на адным з сайтаў, падкантрольных «ДНР».

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках