29 сакавiка 2024, Пятніца, 3:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Астэроід з футбольнае поле праляцеў міма Зямлі

3
Астэроід з футбольнае поле праляцеў міма Зямлі

Ён павінен быў праляцець на найбліжэйшай адлегласці ад Зямлі а 19.35 паводле Менску.

Астэроід 2009 PQ1, памеры якога ацэньваюцца спецыялістамі ад 84 да 190 метраў, шчасна прайшоў ад Зямлі на бяспечнай адлегласці, паведамляе ria.ru.

«Ён павінен быў праляцець на найбліжэйшай адлегласці ад Зямлі а 19.35 паводле Менску. Нічога не здарылася. Яго памеры да 200 метраў, гэта блізу футбольнага поля памер. Падобныя астэроіды пралятаюць кожныя два тыдні - месяц ужо дакладна. І нічога не адбываецца. І гэты праляцеў і паляцеў далей па сваёй арбіце», - распавяла РІА Новости навуковы дырэктар Маскоўскага планетарыя Фаіна Рублёва.

Як адзначала раней аспірант аддзела Сонечнай сістэмы Інстытута астраноміі РАН (ИНАСАН) Кацярына Яфрэмава, ніякай небяспекі для зямлян нябеснае цела не несла, бо яго траса праходзіць на вельмі далёкай адлегласці - за 4 мільёны кіламетраў ад Зямлі - у сем разоў далей, чым ад нас знаходзіцца Месяц. У наступны раз астэроід наблізіцца да Зямлі толькі ў 2137 годзе.

Астэроід адкрыты 14 жніўня 2009 года. Ён належыць да групы «Апалонаў», гэта значыць астэроідаў, чые трасы палёту перасякаюць арбіту Зямлі.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках