25 красавiка 2024, Чацвер, 16:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Актывіста «Еўрапейскай Беларусі» Леаніда Кулакова забралі адбываць прысуджаны раней арышт

1
Актывіста «Еўрапейскай Беларусі» Леаніда Кулакова забралі адбываць прысуджаны раней арышт

Апошнімі днямі ў актывіста былі праблемы з высокім ціскам.

Сёння а сёмай гадзіне раніцы 6 жніўня супрацоўнікі міліцыі затрымалі на месцы жыхарства актывіста грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Леаніда Кулакова, паведамляе сайт spring96.org.

Пазней сяброўка Кулакова Мая Навумава паведаміла праваабаронцам, што актывіста забралі адбываць вынесеныя яму раней 15 дзён адміністрацыйнага арышту.

Апошнім часам Леанід Кулакоў мае вялікія праблемы з высокім ціскам, прымае лекі і практычна не выходзіць з дому.

Яшчэ 19 ліпеня суд Першамайскага раёна Менска вынес пастанову аб прыцягненні Кулакова да адміністрацыйнай адказнасці паводле ч. 3 арт. 23.34 КоАП (удзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве).

У справе два эпізоды - удзел актывіста ў пікетах для збору подпісаў за вылучэнне Сяргея Ціханоўскага ў кандыдаты каля Камароўскага рынку 30 і 31 траўня.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках