24 красавiка 2024, Серада, 18:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Сенаце ЗША назвалі колькасць расейскіх вайскоўцаў на Данбасе

3
У Сенаце ЗША назвалі колькасць расейскіх вайскоўцаў на Данбасе

З дакладам выступіў кандыдат на пасаду амбасадара ва Украіне Кіт Дэйтан.

На акупаваных тэрыторыях Данецкай і Луганскай абласцей знаходзяцца блізу 2300 расейскія вайскоўцы.

Пра гэта падчас слуханняў у Камітэце Сэната ЗША ў пытаннях міжнародных дачыненняў расказаў кандыдат на пасаду амбасадара ЗША ва Украіне Кіт Дэйтан, паведамляе «Голас Амерыкі».

Са слоў Дэйтана, Расея перадала тэрарыстычным групоўкам на Данбасе больш за 400 танкаў, 700 адзінак колавай артылерыі, гаўбіцы, беспілотнікі, артылерыю СПА, стралковую зброю і г.д.

«Іх (баявікоў - рэд.) напраўду ўзначальваюць і суправаджаюць расейскія вайскоўцы», - заявіў Дэйтан.

Нагадаем, са звестак ГУР, на мінулым тыдні ў злучэнні і частцы 1 (Данецк) і 2 (Луганск) АК аператыўнай групоўкі расейскіх акупацыйных войскаў было дастаўлена не менш за 10 адзінак баявой браняванай тэхнікі, да 30 грузавых аўтамабіляў са стралковай зброяй, боепрыпасамі і вайсковай маёмасцю і блізу 1 тысячы тон паліва.

Акрамя таго, адбылася ратацыя асабовага складу асобных падраздзяленняў УС РФ, якія не ўваходзяць у склад 1 і 2 АК.

У панядзелак у Мінабароны адрэагавалі на пагрозы Расеі пачаць афіцыйныя пастаўкі зброі на Данбас, калі ў ЗША прымуць закон аб выдачы $300 млн на год на вайсковую дапамогу Украіне.

Ва ўстанове заявілі аб тым, што калі Расея хоча павялічыць пастаўкі зброі на Данбас, то гэта сведчыць аб дырэктыўнай узброенай агрэсіі і падтрымцы тэрарыстычнай дзейнасці на ўзроўні дзяржавы.

Праз непадкантрольныя адцінкі мяжы з РФ завезлі ўжо амаль 3,5 тысячы адзінак тэхнікі.

З пачатку расейскай агрэсіі гэтае ўзбраенне і баявая тэхніка выкарыстоўваюцца не толькі супраць вайскоўцаў УСУ, але і супраць мірнага насельніцтва Данбаса.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках