19 красавiка 2024, Пятніца, 12:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Адна гадзіна са Святланай Ціханоўскай

25
Адна гадзіна са Святланай Ціханоўскай
Фота: Belsat.eu

Гісторыя робіцца сёння.

Тэлеканал «Белсат» наведаў штаб Святланы Ціханоўскай, каб убачыць як праходзіць дзень самай медыйнай кандыдаткі ў прэзідэнты.

Дамаўляемся на здымкі з прэс-сакратаркай Святланы Ціханоўскі, Ганнай Красулінай:

«А 14 Святлана будзе ў штабе і дае інтэрв'ю. А 18 у штабе Бабарыкі (папулярны расейскі YouTube канал) размаўляе з Ціханоўскай, Калеснікавай і Цапкалай».

Штаб Ціханоўскай знаходзіцца ў цэнтры Менска, на апошнім паверсе гандлёвага цэнтра. Гэта вузкі пакой з адным акном, дзе змяшчаецца два сталы і вузкая шафа.

Штаб Светланы Тихановской. Фото: Ирина Ареховская / Belsat.eu
Карта в штабе Светланы Тихановской. Фото: Ирина Ареховская / Belsat.eu
Фото: Ирина Ареховская / Belsat.eu

Святлана дае інтэрв'ю знакамітаму амерыканскаму папяроваму выданню праз тэлефон на ангельскай мове.

Светлана Тихановская и Анна Красулина во время телефонного интервью. Фото: Ирина Ареховская / Belsat.eu

Па заканчэнні Красуліна дае час на перапынак, кандыдатка выходзіць перадыхнуць у калідор, дзе яе чакае кампанія маладых людзей:

- Святлана, можна зрабіць з вамі фота?

- А вы белыя стужкі надзелі?

У гэты момант прыходзіць яшчэ дзве здымачных групы буйных СМІ з Нямеччыны і ЗША.

Фото: Ирина Ареховская / Belsat.eu

Пакуль аператары наладжваюць тэхніку, Святлана развязвае бягучыя пытанні праз тэлефон. У гэты час мужчына ў футболцы «Краіна для жыцця» прыносіць халодную ваду.

Светлана во время телефонного разговора рисует глаз на бумаге. Фото: Ирина Ареховская / Belsat.eu

Адно інтэрв'ю кандыдатка дае па-расейску, другое - па-ангельску. Трымаецца ўпэўнена, дае разгорнутыя выразныя адказы.

На телефон Светланы постоянно поступают сообщения и звонки. Она отключает звук во время записи видео. Фото: Ирина Ареховская / Belsat.eu
Светлана Тихановская. Фото: Ирина Ареховская / Belsat.eu
Белые браслеты, которые дарят Тихановские люди. Фото: Ирина Ареховская / Belsat.eu

На тэлефон Святланы пастаянна паступаюць паведамленні і званкі. Яна адключае гук падчас запісу відэа.

Анна Красулина. Фото: Ирина Ареховская / Belsat.eu

У гэты час прэс-сакратарка дае каментар Belsat.eu наконт пікету, які павінен адбыцца 6-га жніўня.

Светлана Тихановская рассказала журналистам, что вынуждена была изменить стиль, когда стала кандидатом в президенты. Фото: Ирина Ареховская / Belsat.eu

Пасля заканчэння шэрагу інтэрв'ю Святлана ўцякае на сустрэчу. Праз паўтары гадзіны ў Ціханоўскай новае інтэрв'ю.

Напісаць каментар 25

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках