27 верасня 2020, Нядзеля, 1:19
Сім сім, Хартыя 97!
Рубрыкі

Лекар з Віцебска: Праз Лукашэнку ў нас у краіне кожны чацвёрты жыхар патэнцыйны інвалід

13
Лекар з Віцебска: Праз Лукашэнку ў нас у краіне кожны чацвёрты жыхар патэнцыйны інвалід

Каранавірус шалее, а ўлада ўжо не робіць ніякіх захадаў.

Пра гэта Charter97.org распавёў лекар-пульманолаг з Віцебску:

- Не магу зразумець адной рэчы. Людзі як хварэлі "каронай", так і хварэюць, а захады прымаюцца ўладамі ўсё горш і радзей.

Я лекар-пульманолаг, працую ў Віцебску і на маіх вачах адбываецца страшнае. Улады, уключаючы начальства нашай лякарні, робяць выгляд, што сітуацыя з эпідэміяй паляпшаецца, а народ ім у гэтым патурае!

Няўжо людзі не разумеюць, што праз нядбайнасць Лукашэнкі цяпер у нас у краіне кожны чацвёрты жыхар патэнцыйны інвалід?

Людзі, будзьце пільныя, патрабуйце усіх працэдур, якія тычацца вашага здароўя!