20 красавiка 2024, Субота, 7:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

YouTube заблакаваў тысячы каналаў, звязаных з Кітаем і Расеяй

4
YouTube заблакаваў тысячы каналаў, звязаных з Кітаем і Расеяй

Каналы распаўсюджвалі палітычную дэзінфармацыю.

У кампаніі Google паведамілі, што з красавіка да чэрвеня заблакавалі больш за 2,5 тысячы каналаў на YouTube, звязаных з Кітаем і Расеяй. Адпаведнае блакаванне праводзілася ў рамках барацьбы з дэзінфармацыяй, паведамляецца ў блогу Google, піша korrespondent.net.

Так, за тры месяцы кампанія заблакавала 2596 каналаў, "звязаных з Кітаем", адзначаецца, што большая іх частка публікавала "спам і непалітычны кантэнт", аднак прысутнічаў і палітычны кантэнт, у тым ліку матэрыялы, звязаныя з барацьбой з COVID-19 у ЗША і пратэсты супраць расавай дыскрымінацыі.

За той жа перыяд заблакаваныя блізу 90 каналаў, звязаных з Расеяй. Частка публікавала інфармацыю на расейскай і ангельскай мовах пра ЕЗ, Літву, Украіну і ЗША, іншыя - на расейскай, нямецкай і фарсі пра Расею і Сірыю і рэакцыі ЗША на COVID-19, а таксама інфармацыю пра ўнутраную палітыку РФ і ў міжнародных пытаннях, гаворыцца ў паведамленні.

Акрамя таго, былі заблакаваныя блізу 20 каналаў, звязаных з Іранам.

Нагадаем, сёння паведамлялася, што Дзярждэп прызнаў РФ галоўнай пагрозай у дэзінфармацыі. У справаздачы ведамства гаворыцца, што ўлады Расеі выкарыстоўваюць афіцыйныя ўрадавыя каналы, дзяржаўныя СМІ, проксі-рэсурсы і сацсеткі для распаўсюджвання дэзінфармацыі і хлусні.

А вясной Facebook і Twitter выдалілі сетку рахункаў і старонак, звязаных з Расеяй, праз якія спрабавалі ўплываць на карыстальнікаў з ЗША.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках