24 красавiка 2024, Серада, 22:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Год гонару і годнасці

Год гонару і годнасці
Фота: Getty Images

Для беларусаў надышоў асаблівы час.

«Мая мама - пенсіянерка, - піша чытачка Telegram-канала «Баста!». - Жыве ў Менску, была на папярэдніх акцыях, і вось што яна сказала сёння:

«Я пайду, пайду на ўсе акцыі пратэсту. Я разумею ўсе рызыкі, але я зраблю гэта для сябе, каб перапыніць заганнае кола. Інакш я проста не буду сябе паважаць. Інакш я застануся жыць на сваёй «унутранай Калыме».

Зараз я бачу ў многіх з нас рысы маіх бацькоў, якіх ужо няма ў жывых: не высоўвайся, пасадзяць, страшна, хай лепш іншыя... І я такая... І так я вучыла сваіх дзяцей... І калі я не перамагу свой страх сёння, то гэтая Калыма будзе цягнуцца пакаленнямі.

А я так не хачу.

Мне было страшна ісці на першы мітынг, але больш не страшна. Я адчула такую палёгку, мне стала лягчэй дыхаць. Гэты год для мяне асаблівы - год перамогі над сабой, год гонару і годнасці, год, калі я адчуваю, што я першая з многіх маіх пакаленняў продкаў, падымаю галаву, усміхаюся і іду наперад. Дзеля сябе, дзеля дзяцей і ўнукаў».

Сцягвайце і ўсталёўвайце мэсэнджар Telegram на свой смартфон або кампутар, падпісвайцеся (кнопка «Далучыцца») на канал «Баста» і стварайце гісторыю свабоднай Беларусі..

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках