18 верасня 2020, Пятніца, 11:59
Сім сім, Хартыя 97!
Рубрыкі

Сэнат ЗША прыняў рэзалюцыю з патрабаваннем свабодных выбараў у Беларусі

53
Сэнат ЗША прыняў рэзалюцыю з патрабаваннем свабодных выбараў у Беларусі

Амерыканскія сэнатары заявілі пра салідарнасць з беларускім народам.

Амерыканскія сэнатары зацвердзілі рэзалюцыю №658, якая заклікае да свабодных, сумленных і празрыстых выбараў у Беларусі. Тэкст рэзалюцыі апублікаваны на сайце Кангрэсу ЗША.

Рэзалюцыю ў верхнюю палату амерыканскага парламента падаў сэнатар Рычард Дурбін. 5 жніўня яе без якіх-небудзь змяненняў зацвердзілі астатнія чальцы Сэната.

Рэзалюцыя сярод іншага асуджае палітычныя матываваныя арышты і пазбаўленне волі апазіцыйных кандыдатаў, у тым ліку Сяргея Ціханоўскага, Віктара Бабарыкі і Мікалая Статкевіча, і заклікае да іх неадкладнага вызвалення і дазволу ўдзельнічаць у выбарах прэзідэнта Беларусі 9 жніўня.

Дакумент асуджае адвольную нерэгістрацыю Цэнтральнай выбарчай камісіяй Беларусі большасці патэнцыйных прэтэндэнтаў на прэзідэнцкіх выбарах 9 жніўня, а таксама рэпрэсіі і адвольныя арышты мірных дэманстрантаў, сябраў апазіцыйных партый, праваабаронцаў і прадстаўнікоў незалежных СМІ.

Сэнат ЗША «салідарны з беларускім народам, уключаючы праваабаронцаў, блогераў і журналістаў, якія ажыццяўляюць сваё права на свабоду сходаў, свабоду выказвання меркаванняў і вяршэнства закона».

Таксама ён заклікае ўлады Беларусі 9 жніўня правесці свабодныя, справядлівыя і інклюзіўныя прэзідэнцкія выбары, якія адпавядаюць міжнародным стандартам і якія прадугледжваюць надзейны міжнародны маніторынг выбараў.