24 красавiка 2024, Серада, 6:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У 20 раёнах Польшчы ўзмоцняць карантын

У 20 раёнах Польшчы ўзмоцняць карантын
Фота: PAP/Wojtek Jargiło

Гэта звязана з ростам колькасці заражэнняў COVID-19.

Прыкладна ў 20 паетах Польшчы ўзмоцняць карантын у сувязі з небяспечным ростам колькасці хворых на каранавірус.

Як піша "Еўрапейская праўда" са спасылкай на RMF24, пра гэта абвясціў міністр аховы здароўя Польшчы Лукаш Шумоўскі.

Паводле ягоных слоў, дынаміка росту колькасці заражэнняў за апошнія 14 дзён - трывожная ў 20 раёнах.

Большасць з іх - у Сілезскім, Малапольскім ваяводствах, яшчэ частка - у Вялікапольскім і Падкарпацкім.

"У гэтых раёнах мы хочам узмацніць карантын практычна ва ўсіх сферах жыцця. Гэта будзе тычыцца кірмашоў і кангрэсаў, вяселляў, спартыўных і культурных падзей, працы грамадскага харчавання, транспарту і маскавага рэжыму", - адзначыў міністр.

Усяго ў Польшчы 380 паветаў, таму 20 - даволі нязначная колькасць тэрыторыі краіны, дадаў Лукаш Шумоўскі.

Далейшыя дэталі што да пастановы павінны анансаваць сёння.

Нагадаем, на працягу апошніх сямі дзён у Польшчы зарэгістравалі чатыры "антырэкорды" дзённага росту колькасці хворых. Максімальны паказчык зарэгістравалі ў аўторак - 680 выпадкаў.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках