19 красавiка 2024, Пятніца, 11:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Анджэй Дуда пачаў другую прэзідэнцкую кадэнцыю

Анджэй Дуда пачаў другую прэзідэнцкую кадэнцыю
АНДЖЭЙ ДУДА
ФОТА: PAP

Сёння прэзідэнт Польшчы прынёс прысягу.

Анджэй Дуда афіцыйна пачаў сваю другую прэзідэнцкую кадэнцыю і прынёс прысягу перад парламентам. Пра гэта паведамляе на Onet.

Многія апазіцыйныя дэпутаты прынцыпова не прысутнічалі ў залі падчас прыняцця прысягі. З запрошаных папярэдніх прэзідэнтаў Польшчы з'явіўся толькі Аляксандар Квасьнеўскі.

У сваёй інаўгурацыйнай прамове Дуда назваў апошнія выбары "вялікай перамогай польскай дэмакратыі", адзначыўшы, што яны праходзілі ў вельмі складаных умовах.

Асноўнымі пытаннямі для сябе на наступныя пяць гадоў прэзідэнт назваў "сям'ю, бяспеку, працоўныя месцы, інвестыцыі і годнасць", таксама паабяцаў абараняць польскі аграрны сектар.

"Наш суайчыннік, Папа Ян Павел II неаднаразова казаў нам, палітыкам, асабліва клапаціцца пра абарону сям'і. Нацыя залежыць ад таго, якая сям'я", - адзначыў прэзідэнт.

Прэзідэнт таксама адзначыў неабходнасць узмацняць NАТО, паглыбляць супрацоўніцтва ў рамках "ініцыятывы трох мораў".

Дуда асобна згадаў, што ў 2022 годзе Польшча будзе старшынстваваць у АБСЕ і бачыць задачай для краіны дапамогу ў аднаўленні поўнага суверэнітэту Украіны.

"Палітычныя дыспуты не знікнуць, бо гэта частка жыцця ў дэмакратычнай краіне. Але магчыма зрабіць больш для таго, каб знізіць іх градус. Важна спрачацца з павагай і быць здольным паціснуць руку апаненту", - сказаў Дуда, тлумачачы, чаму пасля выбараў ініцыяваў сустрэчу з Рафалам Тшаскоўскім і запрасіў на цырымонію сваіх апанентаў.

Урачыстасці інаўгурацыі трываюць. Далей на працягу дня запланаванае ўрачыстае набажэнства ў саборы Святога Яна Хрысціцеля і прыняцце камандавання над Узброенымі сіламі на плошчы Юзэфа Пілсудскага ў Варшаве.

Нагадаем, у другім туры галасавання, якое прайшло 12 ліпеня, Дуда атрымаў падтрымку 51,03% галасоў, супраць 48,97% у Рафала Тшаскоўскага. 3 жніўня Вярхоўны суд вынес пастанову, якой прызнаў выбары сапраўднымі.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках