23 красавiка 2024, aўторак, 14:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лінас Лінкявічус: Усё будзе залежаць ад саміх беларусаў

6
Лінас Лінкявічус: Усё будзе залежаць ад саміх беларусаў
Лінас Лінкявічус

Літва ўважліва назірае за сітуацыяй у Беларусі.

Міністр замежных спраў Літвы Лінас Лінкявічус заявіў, што важны не столькі сам дзень выбараў прэзідэнта ў Беларусі, колькі першы дзень пасля гэтых выбараў, піша Delfi.

"Дзень пасля выбараў і з'яўляецца самым важным. На сам дзень выбараў я не рабіў бы прагнозаў, што можа здарыцца нешта асаблівае. (...) Важны першы дзень пасля выбараў, калі будуць абвешчаныя вынікі. Тады вельмі важная рэакцыя улады і апазіцыі на гэтыя вынікі. Вось тады і будзе відаць, наколькі грамадства дарасло да гэтага павароту, перамен, што мацней: страх або немагчымасць далей жыць у тых умовах, якія ёсць цяпер. Гэта ўжо будзе залежаць ад саміх жыхароў Беларусі і сапраўды толькі яны самі могуць вызначыць", - заявіў у чацвер інфармацыйнай радыёстанцыі Ziniu radijas Лінас Лінкявічус.

Ён таксама мяркуе, што прэзідэнцкія выбары ў Беларусі праходзяць непразрыста, без выканання міжнародных прававых нормаў. На выбары не былі дапушчаныя патэнцыйныя апаненты Лукашэнкі, а таксама не далі слова міжнародным назіральнікам.

Літва, адзначыў міністр, уважліва назірае за сітуацыяй у суседняй краіне, атрымлівае інфармацыю і ад уладаў, і ад прадстаўнікоў апазіцыі.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках