23 красавiка 2024, aўторак, 14:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Зяленскі: Мы змагаемся за тое, чаму няма кошту ва ўсім свеце

11
Зяленскі: Мы змагаемся за тое, чаму няма кошту ва ўсім свеце

Украінскі прэзідэнт на Данбасе ўзнагародзіў вайскоўцаў.

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі падчас візіту ў Данецкую вобласць узнагародзіў украінскіх вайскоўцаў, якія нясуць службу ў зоне правядзення аперацыі Аб'яднаных сілаў, піша "Гардон".

За асабістую мужнасць, выяўленую падчас баявых дзеянняў, і ўзорнае выкананне воінскага абавязку кіраўнік дзяржавы ўзнагародзіў вайскоўцаў ордэнамі "За мужнасць" III ступені і медалямі "За вайсковую службу Украіне".

Таксама прэзідэнт усклаў кветкі да помніка вайскоўцам, добраахвотнікам і валанцёрам, якія загінулі ў раёне правядзення ААС.

"Для мяне вялікі гонар быць тут на адкрыцці такога помніка. Тут напісаны важныя, гераічныя нашы ўкраінскія словы: Мы змагаемся за тое, чаму няма кошту ва ўсім свеце, – за Радзіму. У нас адзіная Радзіма. Яна адна ў нас – Украіна. І мы не можам яе страціць. І ніколі не страцім. Наадварот – вернем усё дадому", – заявіў Зяленскі.

Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў важнасць захавання рэжыму спынення агню.

"Цяпер, цягам апошніх 10 дзён, у нас няма параненых, няма загінулых. І я ўдзячны перш за ўсё вам, што вы ахоўваеце сваіх пабрацімаў. І гэта важна. Важна, што выконваецца рэжым цішыні. Важна, што заўсёды, калі пачуем, што хто-небудзь хоча на нас калі-небудзь дзе-небудзь хоць трохі наступаць, вы заўсёды дасце годны адпор", – рэзюмаваў прэзідэнт.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках