25 красавiка 2024, Чацвер, 4:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Шыман Халоўня – беларусам: Ваша смеласць і адвага выклікаюць захапленне

1
Шыман Халоўня – беларусам: Ваша смеласць і адвага выклікаюць захапленне
Шыман Халоўня

Экс-кандыдат у прэзідэнты Польшчы апублікаваў заяву пра сітуацыю ў Беларусі.

«Мы з Вамі!» – паглядзіце заяву польскага палітыка і экс-кандыдата ў прэзідэнты ў 2020 годзе Шымана Халоўні, апублікаваную на ягонай афіцыйнай старонцы ў Facebook.

«Дарагія сябры,

Смею перадаць вам гэтыя некалькі словаў, каб выказаць салідарнасць з грамадзянамі Беларусі, якія сёння змагаюцца за сумленныя і дэмакратычныя выбары ў сваёй краіне. Асабліва спачуваю тым, каго незаконна пасадзілі за краты і катуюць, і тым, хто ў страху за сваё жыццё быў вымушаны пакінуць краіну. Ваша смеласць і адвага выклікаюць захапленне і павагу.

Каштоўнасці, за якія вы змагаецеся, для нас прынцыпова важныя. Чалавечая годнасць, свабода і права грамадзянаў самастойна вызначаць лёс сваёй краіны таксама блізкія палякам і полькам, якія ўдзельнічаюць у руху Польшча 2050.

Таму сёння, за некалькі дзён да выбараў, хачу сказаць: мы з вамі. Мы падтрымліваем вашы дзеянні. На знак салідарнасці актывісты Руху і ўсе, хто хоча да іх далучыцца, прыйдуць у пятніцу да амбасады Рэспублікі Беларусь у Варшаве і консульства ў Беластоку, каб праспяваць знакамітую песню “Муры”, якая суправаджала і нашу польскую барацьбу за свабоду, па-польску і па-беларуску.

Жыве Беларусь!»

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках