28 сакавiка 2024, Чацвер, 17:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

За пяць гадоў у Расеі знішчылі 36 тысячаў тонаў санкцыйных прадуктаў

15
За пяць гадоў у Расеі знішчылі 36 тысячаў тонаў санкцыйных прадуктаў

Большасць знішчаных тавараў – прадукцыя раслінаводства.

З 6 жніўня 2015 года ў Расеі знішчылі 36,17 тысячаў тонаў прадукцыі, якая незаконна паступіла з краінаў, што знаходзяцца пад расейскім харчовым эмбарга. Пра гэта паведамляе Рассельгаснагляд у чацвер, 6 жніўня, піша «Карэспандэнт».

Ва ўтыль было адпраўлена 34,94 тыс. тонаў прадукцыі раслінаводства і 1,23 тыс. тонаў – жывёлагадоўлі. Пры гэтым за сем месяцаў 2020 года знішчана 1,89 тыс. тонаў забароненай да ўвозу прадукцыі, з яе 1,87 тыс. тонаў – расліннай.

Адзначаецца, што прадукцыя раслінаводства часцей за ўсё паступала пад выглядам «тавараў прыкрыцця» (кава, піламатэрыялы, абсталяванне) праз краіны – чальцоў Еўразійскага эканамічнага звязу (ЕАЭЗ, акрамя Расеі – Арменія, Беларусь, Казахстан, Кіргізія).

Таксама для ўзмацнення кантролю за ўвозам прадукцыі жывёлагадоўлі былі адкрытыя часовыя кантрольныя ветэрынарныя пункты.

«Гэта дазволіла Рассельгаснагляду выявіць наступныя незаконныя схемы паставак: ілжывы транзіт, увоз прадукцыі пад выглядам “тавараў прыкрыцця”, рээкспарт мяса і сыру невядомага паходжання, пастаўка прадукцыі ў суправаджэнні фальсіфікаваных ветэрынарных сертыфікатаў», – сказана ў паведамленні.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках