19 красавiка 2024, Пятніца, 12:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На мірныя пратэсты выйшлі сотні тысяч чалавек і перамаглі

2
На мірныя пратэсты выйшлі сотні тысяч чалавек і перамаглі
Фота: epa/upg

Пра рэвалюцыю ў Арменіі і Беларусь.

20 гадоў Арменіяй кіраваў карупцыйны і аўтарытарны так званы Карабахскі клан. Спачатку 10 гадоў Роберт Качаран - з 1998 да 2008. Затым дыктатарскую эстафету пераняў ягоны пераемнік Серж Саргсян. Армяне абурыліся і выйшлі на вуліцы ў 2008 годзе, але ўлада жорстка падавіла пратэст. Дыктатура пратрымалася яшчэ 10 гадоў. Параза 2008-га моцна ўдарыла па баявым духу армян, яшчэ за паўгода да рэвалюцыі многія не верылі ў саму магчымасць пераменаў - баяліся, што гісторыя паўторыцца, піша Telegram-канал «Баста!».

Саргсян кіраваў 2 тэрміну, і яму падалося мала. Наважыў пракруціць шматхадовачку, і з 2018 года кіраўніком краіны стаў не прэзідэнт, а прэм'ер-міністр. Здагадваецеся, хто плюхнуўся ў міністэрскае крэсла? Саргсян планаваў яшчэ доўга заставацца кіраўніком. Але не спраўдзілася! Армяне, якія 20 гадоў цярпелі беззаконне, і дакладна гэтак жа, як і беларусы, выйшлі на вуліцы. Іх правадыром стаў апазіцыйны журналіст і былы палітвязень Нікол Пашынян. Толькі пачаліся пратэсты, як яго тут жа і арыштавалі. Проста як у нас Сяргея Ціханоўскага. Але людзі прадаўжалі выходзіць. На вуліцы Ерэвана выйшлі на мірныя пратэсты сотні тысяч чалавек! З турмы Пашынян вярнуўся адразу на пасаду прэм'ера. Замест адпраўленага ў адстаўку Саргсяна. Мірная рэвалюцыя перамагла ў 2018 годзе ўсяго за некалькі тыдняў!

Паліцыянты ўбачылі, як шмат людзей выйшла на вуліцы, і адмовіліся разганяць дэманстрантаў. А Роберт Качаран, які разганяў пратэсты ў 2008 годзе - потым сам сеў за краты.

Сцягвайце і ўсталёўвайце мэсэнджар Telegram на свой смартфон або кампутар, падпісвайцеся (кнопка «Далучыцца») на канал «Баста» і стварайце гісторыю свабоднай Беларусі..

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках