23 красавiка 2024, aўторак, 21:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Святлана Ціханоўская і аб'яднаны штаб заклікаюць менчукоў прыйсці сёння а 19:00 у Кіеўскі сквер

41
Святлана Ціханоўская і аб'яднаны штаб заклікаюць менчукоў прыйсці сёння а 19:00 у Кіеўскі сквер
Фота: tut.by

Толькі разам мы пабудуем краіну для жыцця.

Сёння, 6 жніўня, а 19:00, як грамадзяне Рэспублікі Беларусь Святлана Ціханоўская, Вераніка Цапкала і Марыя Калеснікава плануюць наведаць свята для ўсёй сям'і «Калейдаскоп творчасці» (дзень адчыненых дзвярэй устаноў дадатковай адукацыі), якое пройдзе ў Кіеўскім скверы, піша Telegram- канал «Мая краіна Беларусь».

Кіеўскі сквер - гэта адна з шасці пляцовак у Менску, дзе дазволеныя легальныя мітынгі, але ў апошні тыдзень гэтая і ўсе астатнія пляцоўкі імкліва займаюцца пад гарадскія мерапрыемствы.

Telegram-канал прапануе флэшмоб #рукиперемен

1. Прыходзім на мерапрыемства ў белых цішотках;

2. Роўна а 19.00 падымаем рукі з белымі стужачкамі і цягам хвіліны махаем імі.

Такім чынам мы:

- развітваемся са старой уладай;

- паказваем, што нас большасць;

- перадамо прывітанне ЦВК і ўсім членам выбарных камісій, даем зразумець, што мы ўсе сочым за іх дзеяннямі і патрабуем сумленнага падліку галасоў на выбарах.

3. Ідзем 8-га жніўня на канцэрты, арганізаваныя ўладай у Менску і ўсіх абласных гарадах, і паўтараем флэшмоб у той жа час, у тым жа фармаце.

Напісаць каментар 41

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках