19 красавiка 2024, Пятніца, 18:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сіноптыкі прагназуюць беларусам гарачыя выходныя

9
Сіноптыкі прагназуюць беларусам гарачыя выходныя

Чакаецца да +30 градусаў.

У пятніцу, 7 жніўня, у Беларусі чакаецца невялікая воблачнасць, без ападкаў, паведамляе Белгідрамет, піша «Еўрарадыё».

Вецер будзе паўночна-заходні, уначы слабы, удзень сярэдні.

Уначы прагназуецца 9-15 вышэй за нуль, на поўдні - да +19. Удзень чакаецца 25-30 цяпла.

8 жніўня будзе пераменная воблачнасць. Пераважна без ападкаў, толькі раніцай і ўдзень у асобных раёнах на паўночным усходзе краіны пройдуць невялікія кароткачасовыя дажджы. Уначы і раніцай будзе слабы туман. Вецер чакаецца паўночна-ўсходні сярэдні.

Уначы тэрмометры пакажуць 9-15 са знакам «плюс», на паўднёвым захадзе будзе да 17 цяпла. Удзень паветра прагрэецца да +23...+30.

9 жніўня захаваецца пераменная воблачнасць. Уначы будзе пераважна без ападкаў, удзень у асобных раёнах пройдуць кароткачасовыя дажджы, прагрымяць навальніцы. Вецер будзе няўстойлівы слабы.

Уначы прагназуецца 12-17 са знакам «плюс», удзень будзе 24-29 цяпла.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках