19 красавiка 2024, Пятніца, 2:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Трамп: Вакцына ад каранавіруса можа з'явіцца да прэзідэнцкіх выбараў

1
Трамп: Вакцына ад каранавіруса можа з'явіцца да прэзідэнцкіх выбараў

Прэзідэнцкія выбары ў ЗША запланаваныя на 3 лістапада 2020 года.

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп заявіў, што, магчыма, краіна атрымае каранавірусную вакцыну да прэзідэнцкіх выбараў 3 лістапада.

Пра гэта паведамляе «Еўрапейская праўда» са спасылкай на Reuters.

«Раней за канец года можа быць значна хутчэй», - сказаў Трамп у адказе на пытанне, калі можа з'явіцца вакцына.

На ўдакладняючае пытанне, ці можа гэта адбыцца да 3 лістапада, прэзідэнт адзначыў: «Я думаю, што ў некаторых выпадках гэта магчыма раней за гэтую дату, але гаворка ідзе пра тэрміны вакол яе».

Амерыканскія чыноўнікі ў сферы аховы здароўя раней заявілі, што не будуць спаборнічаць за першынство ў гонцы вынаходніцтва вакцыны супраць віруса.

Трамп мяркуе, што эканамічнае аднаўленне ЗША пачнецца пасля вынаходніцтва вакцыны. «Мы вельмі хутка будзем рабіць вакцыны, неўзабаве ў нас будзе тэрапія», - сказаў ён.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках