20 красавiка 2024, Субота, 15:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Начальнік аддзела маркетынгу менскага «Дынама» звольніўся праз просьбу зняць агітацыйны ролік

8
Начальнік аддзела маркетынгу менскага «Дынама» звольніўся праз просьбу зняць агітацыйны ролік
ФОТА: PRESSBALL.BY

Раман Стронгін палічыў для сябе немагчымым выканаць распараджэнне кіраўніцтва.

Начальнік упраўлення маркетынгу і сувязяў з грамадскасцю Раман Стронгін напісаў заяву аб сыходзе. Клубнае кіраўніцтва папрасіла каманду ўзяць удзел у датэрміновым галасаванні на выбарах прэзідэнта. Прэс-службе прапанавалі зняць агітацыйны відэаролік.

Стронгін палічыў для сябе немагчымым выканаць распараджэнне кіраўніцтва і напісаў заяву на звальненне на ўласнае жаданне. Кіраўніцтва «Дынама» заяву задаволіла, паведамляе pressball.by.

У пятніцу, 7 жніўня, у хакеістаў «Дынама» выходны.

У спартыўнай журналістыцы Стронгін працуе з 1999 года. Да прыходу ў «Дынама» асвятляў хакей на СТВ, з'яўляўся аўтарам і вядоўцам праграм «Гарачы лёд» і «Прафесійны бокс».

Зараз Стронгін не даступны для камунікацыі.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках