20 красавiка 2024, Субота, 15:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Instagram запусціў аналаг TikTok

Instagram запусціў аналаг TikTok

Функцыянал дапамагае стварыць і абменьвацца 15-секунднымі відэа з эфектамі і гукамі.

Як сказана ў блогу кампаніі, з дапамогай Reels карыстальнікі змогуць ствараць ролікі, ужыўшы розныя візуальныя эфекты, музыку і гукі, функцыю паскарэння або запаволення і да таго падобнае, піша lenta.ua.

Як працуе Reels

Ролік можна запісаць з аднаго дубля, ці ж аб'яднаць са створанымі раней відэа. Тут таксама можна ўключаць зваротны адлік.

Створаным ролікам можна дзяліцца ў Instagram, Stories, а таксама ў спецыяльным раздзеле Explore. Там таксама можна ставіць падабайкі і пакідаць каментары.

Найлепшыя ролікі будуць з'яўляцца ў спісе "Рэкамендаваныя". Укладка Reels з'явіцца і на старонцы профілю.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках