25 красавiка 2024, Чацвер, 13:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На першым блоку БелАЭС пачалося заладоўванне ядзернага паліва

21
На першым блоку БелАЭС пачалося заладоўванне ядзернага паліва
Фота: ТАСС

Пасля гэтага пачнецца этап энэргетычнага старту.

На першым энэргаблоку Беларускай АЭС (генеральны праектант і генеральны выканаўца - інжынірынгавы дывізіён дзяржаўнай карпарацыі "Расатам") 7 жніўня пачалося заладоўванне ядзернага паліва, паведамляецца ў прэс-рэлізе «Расатама».

У актыўную зону рэактара заладаваная першая цеплавыдавальная зборка (ЦВЗ) са свежым ядзерным палівам. Да канца месяца паслядоўна будуць заладаваныя 163 зборкі.

Пасля заладоўвання паліва рэактар будзе выведзены на мінімальна кантраляваны ўзровень (1% магутнасці), з правядзеннем адпаведных даследаванняў. З гэтага моманту рэактар набывае статус ядзернай энэргетычнай устаноўкі. Пасля пацверджання надзейнасці і бяспекі дзейнасці энэргаблока на праектных параметрах пачнецца этап энэргетычнага старту, падчас якога блок упершыню будзе ўключаны ў энэргетычную сетку.

Незалежныя эксперты ўважаюць, што АЭС не адпавядае міжнародным нормам бяспекі. Пры яе будаўніцтва адбыўся шэраг сур'ёзных надзвычайных здарэнняў, у тым ліку пашкоджанні рэактара пры ўсталяванні і дастаўцы на пляцоўку.

Напісаць каментар 21

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках