29 сакавiка 2024, Пятніца, 11:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

МЗС Літвы заявіла пратэст Беларусі праз пуск БелАЭС

8
МЗС Літвы заявіла пратэст Беларусі праз пуск БелАЭС
ФОТА: SVABODA.ORG

У ноце ўтрымліваецца заклік прыпыніць запуск АЭС.

Міністэрства замежных справаў Літвы перадало амбасадзе нашай краіны ў Вільні ноту пратэсту ў сувязі з пачаткам загрузкі ядзернага паліва ў актыўную зону рэактара першага энэргаблока БелАЭС.

Літоўскі бок заявіў, што дзеянні Беларусі пры будаўніцтве станцыі парушылі прынцыпы адкрытасці, празрыстасці і добрасуседства. Знаходжанне АЭС паблізу ад літоўскай мяжы ўяўляе пагрозу нацыянальнай бяспецы, навакольнаму асяроддзю і насельніцтву Літвы.

У ноце ўтрымліваецца заклік прыпыніць запуск АЭС да таго часу, пакуль не будуць выкананыя рэкамендацыі паводле вынікаў стрэс-тэстаў, дадзеныя экспертамі Еўразвязу.

Як паведамляе МЗС Літвы, учора адбылася размова міністра замежных справаў Лінаса Лінкявічуса з вярхоўным прадстаўніком ЕЗ у замежных справах і палітыцы бяспекі Жазэпам Барэлем. У яе ходзе было падкрэслена, што Літва спадзяецца на актыўны ўдзел інстытутаў Еўразвязу ў гэтым пытанні.

Сёння Мінэнэрга Літвы таксама пацвердзіла гатоўнасць спыніць пропуск беларускай электраэнэргіі з моманту энэргетычнага пуску першага энэргаблока, які будзе азначаць, што энэргія падаецца ў сетку.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках